На форумах tut.by, а таксама ў беларускай благасфэры быў выкладзены аўдыёзапіс размовы двух міліцыянтаў.

Старшы па званьні патрабуе ад маладзейшых двух пратаколаў па артыкуле 185 (парушэньне правілаў перабываньня замежнікаў у Беларусі, нумарацыя паводле старога кодэксу).

Падлічыць колькасьць матаў за троххвілінны запіс проста немагчыма. Сяргей Лаўроў адпачывае.

«Я табе кажу яшчэ раз, б... нах..., ідзе апэрацыя, б... нах..., рэспубліканская, б... нах...», – адзін з характэрных момантаў той размовы.

Цалкам запіс можна праслухаць тут.

З запісу немагчыма зразумець, калі быў зроблены запіс — цяперака, і міліцыянт папросту карыстаецца старой нумарацыяй, ці ў Нэт выклалі стары запіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?