Сёньня ноччу ў Берасьці ў 2.30 былі затрыманыя моладзевыя актывісты Міхаіл Ільін і Яўген Скрабец.

Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што міліцыянты схапілі юнакоў на праспэкце Рэспублікі, ля інфармацыйных шчытоў для выбарцаў, калі нібыта яны наклейвалі ўлёткі за байкот. Аднак, са словаў суразмоўцы, абвінавачваньне вылучана па артыкулу 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства).

Затрыманыя Міхаіл Ільін і Яўген Скрабец утрымліваюцца цяпер пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?