У такім вось адзенні Аляксандр вярнуўся дамоў.

А пачалося ўсё з таго, што на Прытыцкага, 78, паміж 16 і 17 пад’ездамі на тратуары пастаянна пачалі паркавацца машыны — такі чынам там немагчыма было ні нармальна прайсці пешаходам, ні праехаць астатнім аўтаўладальнікам. Асабліва выдзяляліся гаспадары мікрааўтобуса і старога «Фальксвагена». Спачатку Аляксандр проста назіраў за гэтым, пазней вырашыў прыняць меры.

Той самы «Фальксваген».

«Я фатаграфаваў кожны факт парушэння і адпраўляў здымкі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. Відаць, суседу пачалі прыходзіць штрафы, бо ў нейкі момант ён зняў са сваёй машыны нумар», — расказаў нам Аляксандр.

Ён сам аўтамабіліст і запэўнівае, што хай не ў самым двары, але побач заўсёды можна знайсці, дзе прыпаркавацца па правілах.

Учора, падчас таго, як мужчына выходзіў з пад’езда, у яго бок паляцела фарба: мужчына сарака гадоў некалькі разоў пырснуў на Аляксандра са слоіка. Хуліган хацеў збегчы, але Аляксандр дагнаў яго і паспрабаваў высветліць, навошта той гэта зрабіў. Адказ быў просты: «Дастаў фатаграфаваць і закладаць у ДАІ».

Той самы «маляр».

На шчасце, Аляксандр сфатаграфаваў твар суседа, таму праваахоўнікам будзе проста прызначыць «маляру» пакаранне: спадар Рашчынскі ўжо падаў заяву ў міліцыю.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?