Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік Першамайскага РУУС сталіцы Андрэй Парашчук.

Інфармацыя пра здарэнне разам з фота была размешчана ў розных СМІ.

Чытайце:

«Заяц» заліў кантралёру вочы пярцовым балончыкам

Мужчына спалохаўся і вырашыў звязацца з пацярпелым кантралёрам праз дыспетчара, каб выбачыцца. Кантралёр тут жа паведаміў пра гэта супрацоўнікам крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС.

Мужчыну затрымалі на сустрэчы з кантралёрам і даставілі ў РУУС для дачы тлумачэнняў. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар сталіцы.

Мужчына растлумачыў, што ў той вечар ехаў ад прыпынку «Дом кіно» ў бок вул. Каліноўскага. Зайшоўшы ў тралейбус №29, ён не стаў аплачваць праезд, бо не было грошай. Праз некалькі прыпынкаў у транспарт зайшлі кантралёры, прад'явіць якім праязныя дакументы мужчына не мог, дакументы, якія сведчаць асобу, ён таксама адмовіўся даваць.

Кантралёры папрасілі выйсці з тралейбуса. Мужчына адмовіўся чакаць супрацоўнікаў міліцыі і паспрабаваў уцячы, але кантралёр перагарадзіў яму шлях. Тады безбілетнік дастаў пярцовы балончык і пырснуў у твар кантралёру і ўцёк у бок вул. Каліноўскага.

Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён аштрафаваны за безбілетны праезд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0