Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Адпаведны указ №383 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падчас расследавання крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча былі выяўленыя выпадкі парушэння статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі навучальнага цэнтра. Гэта стала магчымым у выніку самаўхілення і безадказнага стаўлення шэрагу службовых асоб цэнтра да выканання сваіх службовых абавязкаў, а таксама адсутнасці кантролю за падтрыманнем воінскай дысцыпліны і правапарадку ў падпарадкаваным злучэнні з боку яго начальніка палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0