Міністар абароны Літвы Юозас Олекас падпісаў сёньня загад аб прыпыненьні прызыву на абавязковую вайсковую службу. 15 верасьня набыў моц адпаведны закон.

Ад сёньняшняга дня літоўская Служба ўпраўленьня вайсковым прызывам будзе прызываць толькі на прафэсійную вайсковую службу, да 2009 году Літва мае цалкам перайсьці да прафэсійнага войска.
Сёлета літоўскае войска зладзіла апошні абавязковы прызыў, адначасова зь якім адбываўся набор жадаючых служыць на прафэсійнай аснове. Апошнія прызыўнікі будуць дэмабілізаваныя 1 ліпеня 2009 году.

У Польшчы пераход да прафэсійнага войска заплянаваны на 1 студзеня 2010 году.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0