Штаб тэлевядучай Ксеніі Сабчак, якая 18 кастрычніка заявіла пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, прыцягнуў дырэктара Цэнтра даследавання постіндустрыяльнага грамадства Уладзіслава Іназемцава для падрыхтоўкі эканамічнай праграмы. Кансультуе кампанію Сабчак паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, які працаваў са штабамі Ангелы Меркель, Берні Сандэрса, Барака Абамы і экс-дэпутата Дзярждумы Расіі Дзмітрыя Гудкова.

Шкляраў распавёў РБК, што Сабчак запрасіла яго ў каманду каля тыдня таму. «Я буду адказваць за мабілізацыю, за працу з моладдзю, за ўцягванне як мага большай колькасці людзей», - растлумачыў ён.

Паводле слоў спецыяліста, ён закліканы мабілізаваць «тую частку людзей, дзяўчынак, хлопчыкаў, якія глядзелі «Дом-2», — 18-гадовых, якія нарадзіліся фактычна ў момант інаўгурацыі Пуціна».

Ніякіх канкрэтных задач штаб перад ім не ставіў, і пра дамоўленасці Сабчак з прадстаўнікамі апазіцыі яму не вядома, заявіў Шкляраў.

Віталь Шкляраў нарадзіўся ў Гомелі, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў і паралельна працаваў у дабрачынных фондах, дапамагаючы чарнобыльцам і дзіцячых дамах па лініі Чырвонага Крыжа і дабрачынных арганізацый Германіі.

У 1996 годзе паступіў ва ўніверсітэт у Ніжняй Саксоніі, працаваў на выбарчых кампаніях у гэтай краіне.

Затым пераехаў у ЗША, дзе ў 2008 г. трапіў і ў каманду будучага прэзідэнта ЗША Барака Абамы, а ў мінулым годзе працаваў у кіраўніцтве штаба Берні Сандэрса, што прайграў праймерыз Хілары Клінтан.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

***

Паднаготная прэзідэнцкай гонкі ў Амерыцы — у інтэрв’ю з беларусам, які працаваў у кіраўніцтве штаба Сандэрса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0