Сацыяльна-эканамічныя праекты ў працах беларускіх эканамістаў: 2-я палова ХІХ — 1-я траціна ХХ ст. Аўтар-укладальнік: Акуліч Уладзімер. — Менск: «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2008. — 413 с. 150 ас.

Дзіўна, але сёньня

такі знаёмы лёзунг «Беларусь — у Эўропу!» мае свайго папярэдніка. Як даводзяць укладальнікі гэтага зборніка, пры канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. з вуснаў мясцовых сельскагаспадарчых рэфарматараў той лёзунг гучаў як «Беларусь — як Данія!».

У сельскай гаспадарцы ў тыя часы менавіта Данія была праменьчыкам сьвятла ў цёмным царстве.

Вельмі падобныя да беларускіх кліматычныя і глебавыя ўмовы, а таксама такія непадобныя, шматкроць большыя, дасягненьні дацкіх сялянаў, спрычыніліся да таго, што менавіта гэтая краіна была ўзятая за арыенцір для нашай сельскай гаспадаркі.
Чытаючы кнігу, ашаломлена заўважаеш, што «дацкая пошасьць», нічым не прыхаванае падпарадкаваньне ўсяму дацкаму, ахапіла беларускіх аўтараў, якія пісалі на тэмы разьвіцьця сельскай гаспадаркі: ад нашаніўцаў Уласава і Луцкевіча і да аграрыяў-камуністаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?