Насельніцтва Каталоніі не прымае рашэнне ўрада Іспаніі прыпыніць аўтаномію і распусціць улады рэгіёна. Пра гэта заявіў кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон, перадае Reuters.

У сваім тэлезвароце ў суботу ўвечары, 21 кастрычніка, ён назваў рашэнне Мадрыда распусціць улады рэгіёну незаконным і заявіў, што гэта «найгоршай атакай на інстытуты і жыхароў Каталоніі з часоў ваеннай дыктатуры Франсіска Франка».

Лідар Каталоніі заклікаў рэгіянальны парламент выступіць супраць падобных планаў Мадрыда. «Я прашу парламент сабрацца на пленарнае пасяджэнне, падчас якога мы зможам абмеркаваць спробу ліквідаваць наш урад і нашу дэмакратыю і выпрацаваць далейшыя дзеянні», - сказаў Пучдэмон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0