Фота Наталля Ліпчанка

Фота Наталля Ліпчанка

Вядомая расійская вядучая, якая днямі абвясціла пра намер узяць удзел у прэзідэнцкай гонцы, прыляцела ў Мінск на закрытую вечарынку — у суботу ўвечары адкрывалі бізнэс-цэнтр Riviera Plaza на праспекце Пераможцаў. Вядучай вечара і была Ксенія Сабчак.

Яе з'яўленне ў Мінску адно з самых першых пасля афіцыйнай заявы ісці ў вялікую палітыку. На закрытай вечарыне Сабчак выставіла толькі адну ўмову: ніякіх інтэрв'ю. Яе прэс-сакратар патлумачыў гэта «абмежаванай колькасцю часу».

На сцэне Сабчак з'явілася ў бліскучай сукенцы з футравай накідкай, на вуснах — яркая памада. Яна была ў добрым гуморы і пачала з жартаў пра сябе.

— Сябры, вам моцна пашанцавала, бо ў бліжэйшы час мы не будзем сустракацца ў такіх дэкарацыях. Гэтая сустрэча была запланавана даўно, таму трэба выконваць абяцанні, — кажа Сабчак. — Апошні раз бачыце мяне ў срэбры. Наступным разам толькі на перамовах з Лукашэнкам.

Пасля гэтых слоў у зале пачуўся смех. Калі вядучы вечара Павел стаў гучна вітаць публіку, Сабчак зрабіла заўвагу:

— Буду вас браць на мітынгі, у вас такі гучны голас. Галоўнае, каб наша вечарынка не перарасла ў мітынг, а то ўсіх павяжуць. Дарэчы, у вас у краіне апошнія 20 гадоў таксама нічога не мяняецца.

Сабчак не змагла не ацаніць строі беларускіх модніц. Калі на сцэну выйшла адна з гасцей у доўгай сукенцы з глыбокім дэкальтэ, Ксенія тут жа прайшлася па ёй.

— У вас убор называецца «грудзі рвуцца на волю праз клетку». О, яшчэ ключык вісіць каля грудзей, — не супакойвалася Сабчак.

Яна часта імправізавала, адыходзіла ад сцэнара, пераходзіла на асабістыя тэмы пры гэтым адзначаючы «я замужняя дзяўчына». Яна прызналася, што шануе паспяховых і сціплых мужчын. Адпрацаваўшы паўтары гадзіны на вечарыне ў Мінску, будучы імаверны кандыдат у прэзідэнты паляцела ў Маскву.

Чытайце таксама:

«Хросніца» Пуціна, твар «Дома-2» — пяць фактаў пра Ксенію Сабчак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?