AP

AP

На сцэну дабрачыннага канцэрта ў Тэхасе, зборы ад якога пойдуць на дапамогу пацярпелым ад ураганаў, выйшлі пяцёра прэзідэнтаў ЗША, якія ў розны час кіравалі краінай, паведамляе The New York Times.

Перад прысутнымі з'явіліся адначасова 39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр (1977—1981), 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (1989—1993), яго сын, 43-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы (2001—2009), 42-ы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан (1993—2001) і 44-ы прэзідэнт краіны Барак Абама (2009—2017).

Сваім папярэднікам у спецыяльным відэазвароце падзякаваў за дапамогу ў зборы сродкаў дзеючы гаспадар Белага дома Дональд Трамп.

Усяго падчас акцыі атрымалася сабраць больш за $ 31 млн.

Сёлета на ЗША абрынулася тры моцныя ўраганы, якія сталі прычынай значных разбурэнняў і ахвяр: «Харві», «Ірма» і «Марыя». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0