AFP

AFP

Кандыдат ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзэ абраны мэрам Тбілісі, паведамляюць Навіны Грузіі.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК Грузіі, Каладзэ перамог на выбарах з вынікам 51,06% галасоў. Незалежны кандыдат Алека Элісашвілі стаў другім, набраўшы 17,46%.

Да абавязкаў Каладзэ прыступіць раней за 12 лістапада.

Каха (Кахабер) Каладзэ — адзін з самых вядомых грузінскіх футбалістаў. Выступаў за «Дынама» Тбілісі, «Дынама» Кіеў, у «Мілане» гуляў з 2001 па 2010 гады. Гуляў у «Джэноа».

З завяршэннем футбольнай кар'еры заняўся палітыкай і ўступіў у шэрагі апазіцыйнага на той час руху «Грузінская мара», заснаванага мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі. Займаў пасады віцэ-прэм'ера і міністра энергетыкі Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0