У аўторак, 16 верасьня, васьмю матчамі стартуе групавы турнір Лігі чэмпіёнаў

Сёньня згуляюць каманды групаў «А», «В», «С», «D»

Увага беларускіх заўзятараў мелася быць прыкута да групы «С», дзе гуляюць «Барсэлёна» і данецкі «Шахцёр».

Каталёнскі клюб згуляе зь лісабонскім «Спортынгам» -- пастаўшчыком футбольных талентаў на міжнародны футбольны рынак

Так, у свой час за « Спортынг» гулялі такія мэгазоркі сусьветнага футболу як Луіш Фігу дый найлепшы футбаліст Лігі чэмпіёнаў мінулага сэзону Крышціяну Раналду. Правёў сэзон за лісабонцаў і беларускі форвард Віталь Кутузаў.

У складзе ж «Барсэлёны» меўся выйсьці на поле Аляксандар Глеб. Але ён атрымаў траўмў у суботнім матчы чэмпіянату Гішпаніі ў гульні супраць «Расінгу».

Матч «Барсэлёна» — «Спортынг» пакажа ў жывым этэры БТ. Пачатак а 21,45

Данецкі «Шахцёр» згуляе ў гасьцях з «Базэлем».

Сёньня таксама гуляюць:

«Чэлсі» — «Бардо», «Рома» — «Клуж»,

«Панацінаікас» — «Інтэр», «Вэрдэр» — «Анартосіс»,

«Марсэль» — «Лівэрпуль», ПСВ — «Атлетыка» Мадрыд.

Агляд усіх матчаў Лігі чэмпіёнаў таксама на БТ у 00:10,
у 01:25 паказ у запісе матчу Марсэль — Лівэрпуль
БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў заўтра, у Мадрыдзе супраць «Рэала».

Букмэкеры ня надта высока ацэньваюць шанцы беларусаў. Каэфіцыенты вагаюцца ад 12,0 да 42,0. Досыць высокі каэфіцыент даюць на беларусаў у знанай канторы Уільям Хіл — 26,0. Прычым, яшчэ ўчора каэфіцыент быў вышэйшы - 17,0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?