Навальны ў аэрапорце «Дамадзедава», фота AFP

Навальны ў аэрапорце «Дамадзедава», фота AFP

Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны адмовіўся даваць ацэнку планам тэлевядучай Ксеніі Сабчак удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе.

На пытанне карэспандэнта «Інтэрфакса» Навальны адказаў: «Не каментую. Можа быць, потым». Пры гэтым палітык удакладніў, што «цяпер цалкам сканцэнтраваны на Астрахані».

Пытанне было зададзена ў аэрапорце Дамадзедава перад вылетам у Астрахань, дзе павінен прайсці анансаваны раней мітынг з удзелам апазіцыянера.

На гэтым тыдні Бі-бі-сі са спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы паведаміла, што Навальны ні пры якіх умовах не будзе зарэгістраваны кандыдатам на выбарах прэзідэнта. Навальны сам не мог пракаментаваць гэтую навіну, бо адбываў 20 сутак арышту. На наступны дзень стала вядома, што ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах бярэ Ксенія Сабчак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0