AFP
Падчас мітынгу ў Астрахані Аляксея Навальнага папрасілі пракаментаваць рашэнне Сабчак прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Апазіцыянер на гэта заявіў, што ўсе маюць права ісці на выбары, паведамляе «Дождь».
«Хтосьці мне больш падабаецца, хтосьці менш, але ўсе могуць ісці», — сказаў Навальны.
Пры гэтым апазіцыянер заклікаў сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары ў тым выпадку, калі яго не зарэгіструюць кандыдатам.