У Славеніі адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта. Пра гэта ў нядзелю, 22 кастрычніка, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Slovenska Tiskovna Agencija па выніках падліку 95% галасоў выбаршчыкаў, піша Dw.de.
Нягледзячы на тое, што ў першым туры дзеючы кіраўнік дзяржавы Борут Пахар набраў 47,3% галасоў і істотна апярэдзіў свайго асноўнага суперніка, мэра горада Камнік — Мар'яна Шарэца (24,8%) — ён не змог атрымаць абсалютную большасць і пераадолець 50-працэнтны бар'ер.
На трэцім месцы размясцілася кандыдат ад Славенскай дэмакратычнай партыі Рамана Томц (13,6%). Усяго ў барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы прымалі ўдзел дзевяць кандыдатаў.
Другі тур выбараў прызначаны на 12 лістапада.
Яўка была рэкордна нізкай, 42,74%.
Прэзідэнт абіраецца шляхам усеагульных роўных і прамых выбараў на пяць гадоў, але не больш чым на два тэрміны запар.