Начальнік падразьдзяленьня брытанскай паліцыі .знайшоў сабе выдатны карнавальны касьцюм для балю-маскараду, які адбыўся ў яго роднай вёсцы Грэмпаўнд у графстве Корнуол. Падпалкоўнік Колін Тэры зазірнуў на агеньчык апрануты, ні ў каго іншага, як у кіраўніка «Аль-Каіды» Ўсаму бін Ладэна.

У інтэрвію брытанскай Guardian Тэры, які, дарэчы, колісь нават трэніраваў сваіх калег у Аўганістане, гэтак адрэагаваў на скаргу, якая была пададзеная на яго ў паліцыю: «Я абураны, як людзі прымаюць такія рэчы. Гэта ўсяго толькі карнавальны касьцюм і я спэцыяльна апрануў яго на маскарад, які меўся прыцягнуць ахвяраваньні на дабрачынныя мэты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?