У 80-ю гадавіну (1937) «чорнай ночы» ў Курапатах пад Мінскам пройдуць начныя чытанні з удзелам гісторыкаў, паэтаў і музыкаў.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД беспадстаўна расстраляла больш за сотню беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і дзеячоў культуры розных нацыянальнасцей. У іх ліку былі Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык, Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач ды інш.

Гэта была кульмінацыя вынішчэння саветамі беларускіх элітаў, у часе якога былі забітыя практычна ўсе міністры і кіраўнікі прадпрыемстваў, большасць акадэмікаў і прафесараў, пісьменнікаў і гісторыкаў. 

У памяць пра гэта маладафронтаўцы заклікалі сабрацца ў Курапатах ад 8-й гадзіны вечара 29 кастрычніка (нядзеля), каб ушанаваць памяць забітых літаратурнымі чытаннямі да самай раніцы. У імпрэзе абяцаюць удзел гісторыкаў, паэтаў і музыкаў; раяць цёпла апранацца, браць з сабой гарачую гарбату і шмат свечак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0