Супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі і ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС 19 кастрычніка экстрадзіраваны з Харватыі беларускі грамадзянін, паведамляе прэс-служба МУС.

У міжнародным вышуку ён знаходзіўся з 2016 года па ініцыятыве органаў фінансавых расследаванняў і быў затрыманы ў жніўні 2017 пры перасячэнні харвацкай мяжы.

Як распавёў начальнік НЦБ Інтэрпала Аляксандр Пятран, мужчына абвінавачваецца ў ажыццяўленні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы будаўніцтва. Свой бізнэс фігурант вёў без адпаведнай рэгістрацыі, у выніку чаго нелегальна атрымаў даход у памеры каля $1 мільён. Яму можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Ад пачатку года гэта 11-я экстрадыцыя ў Беларусь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру