Фота Сяргея Гудзіліна

Няўстойлівае надвор'е з дажджом і мокрым снегам чакаецца на гэтым тыдні. У чацвер чакаецца першы снег, паведамляе Гідрамет.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7, днём прагназуецца +1—7. У Мінску будзе + 1—3 цяпла

У сераду днём у заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра ўначы ад мінус 6 да +1, па ўсходзе — да мінус 8, днём прагназуецца +1—7.

У Мінску днём 0 - + 2.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, дыскамфорту дадасць парывісты вецер.

Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 па паўночным усходзе да плюс 6 па паўднёвым захадзе. Днём будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да + 9-12 градусаў.

 У Мінску ноччу чакаецца моцны снег, завея, днём — снег, дождж і да + 2—4

У пятніцу, 27 кастрычніка, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +3—9, ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах будзе каля нуля, днём па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паднімецца да +11.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру