Сама гісторыя адбылася яшчэ ўлетку. 52-гадовы жыхар Мінскага раёна Дзмітрый Сяргеевіч на аўтамабілі вяртаўся з Гродна. За руль ён сеў нецвярозым і, як вынік, на паўдарозе, у раёне аўтазаправачнай станцыі ля вёсцы Кянці, трапіў у ДТЗ. Яго аўтамабіль змясцілі на штрафстаянку, а мужчыну даставілі ў Ліду на медагляд.

Пасля мужчыну адпусцілі. Але Дзмітрый Сяргеевіч, замест таго каб сесці ў аўтобус і ехаць дадому, з велапаркоўкі ля аўтавакзала выкраў чужы ровар і адправіўся ў вандроўку, распавядае падрабязнасці «Лідская газета».

Ён паехаў да трасы М6, меркавана, бо ў адной з вёсак Іўеўскага раёна, пражывалі яго сваякі. Аднак на абочыне дарогі Дзмітрый Сяргеевіч ўбачыў «сюрпрыз» - мёртвага барсука. Мужчына закінуў жывёлу ў багажнік і працягнуў рух.

Затым мужчына заехаў у вёску Кянці, кінуў там ровар разам з жывёлай, але неўзабаве быў затрыманы міліцыянтамі.

Згодна з артыкулам Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перасоўванне (транспарціроўка) дзікіх жывёл, у тым ліку загінулых, або іх частак забаронена і караецца законам. Тым больш калі гэта жывёла занесена ў Чырвоную кнігу. У такім выпадку Дзмітрый (ці на яго месцы хто-небудзь іншы) абавязаны быў патэлефанаваць у міліцыю (па тэлефоне 102) або ў арганізацыю Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пакаранне можа быць суворым — да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Матэрыялы справы былі перададзеныя ў суд. У ходзе следства высветлілася, што Дзмітрый Сяргеевіч пакутуе на псіхічнае захворванне, яно праяўляецца ў эпізадычна. У гэтыя моманты ён становіцца некрытычным да сваіх паводзінаў і не ўсведамляе фактычны характар сваіх дзеянняў. У сувязі з гэтым мужчыну накіравалі на прымусовае лячэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру