Reuters.com

Украіна можа аднавіць куплю газу ў Расіі, калі пункт уліку паліва будзе перанесены з заходняй на ўсходнюю мяжу краіны. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Украіны Уладзімір Кісціон у інтэрв'ю «Эканамічнай праўдзе».

«Ніколі не кажы ніколі. Пры гэтым мы павінны разумець, што бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. Мы можам прааналізаваць папярэдні досвед, калі нас прывабнымі ўмовамі прывязвалі, а потым вырашалі ўсе свае пытанні», — сказаў Кісціон адказваючы на пытанне пра магчымасць вяртання да закупках газу ў Расіі.

Паводле яго слоў, у гэтым фармаце імпарт расійскага паліва ва Украіну - гэта «вельмі рызыкоўна і безадказна».

***

21 кастрычніка камерцыйны дырэктар НАК «Нафтагаз Украіны» Юры Вітрэнка заявіў, што існуе імавернасць таго, што да 2030 года Кіеў зноў пачне закупляць газ у Расіі.

Украіна перастала купляць расійскі газ у лістападзе 2015 года і пачала набываць яго ў Еўропе, тлумачачы гэта больш нізкай цаной. Пазней «Нафтагаз» прызнаў, што «Газпром» прапанаваў Кіеву паліва па больш прывабнай цане, чым еўрапейскія пастаўшчыкі. Расійскі газ абышоўся б Украіне па 172-175 даляраў за тысячу кубаметраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру