Паведамляецца, што адбылося гэта ў рамках правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Час стаць прыкметным».

«Рытуал святар і супрацоўнікі АДАІ РАУС пачалі ля ўсталяванага на дарозе Праваслаўнага крыжа. Не так далёка ад яго, 31 мая 2017 года ў выніку аварыі адзін чалавек загінуў і тры чалавекі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі былі шпіталізаваны. Айцец Сергій (Маслаў) адслужыў малебен аб тых, хто вандруе і знаходзіцца ў дарозе, пасля чаго сама аўтадарога была асвешчана і акроплена святой вадой, — паведамляе Бялынічская аўтаінспецыя. — На жаль, далёка не ўсіх парушальнікаў спыняюць павучанні інспектара, штрафы і іншыя меры, а таму і святар і супрацоўнікі ДАІ спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства заахвоціць удзельнікаў дарожнага руху быць больш уважлівымі, не рызыкаваць сваімі і чужымі жыццямі на дарозе».

Праўда, якім чынам асвяшчэнне дарогі звязана з уважлівасцю ўдзельнікаў дарожнага руху, даішнікі не ўдакладняюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?