На вядучую «Эха Москвы» Таццяну Фельгенгаўэр здзейснены напад у рэдакцыі, паведамляе Інтэрфакс
Узброены нажом, распавёў галоўны рэдактар Аляксей Венядзіктаў, уварваўся ў рэдакцыю і параніў Фельгенгаўэр.
Вядучая, якая атрымала нажавое раненне ў шыю, шпіталізаваная. Нападнік затрыманы, паведаміў Венядзіктаў, не стаўшы ўдакладняць імя. Прычыны нападу — непрыязнае стаўленне да журналісткі па асабістых прычынах.
Тэлеграм-канал «Mash» паведамляе, што наведнікаў было двое. Яны прыйшлі на прахадную ў будынку на Новым Арбаце ў Маскве, дзе арандуе памяшканні «Эхо Москвы», і пырснулі з балончыка газам у твар ахоўніку. Пасля гэтага яны падняліся на ліфце на паверх, дзе размешчаная радыёстанцыя, і напалі на вядучую.
Як адзначаецца на сайце радыёстанцыі, па словах дактароў, пагрозы для жыцця журналісткі няма, ёй пастаўлены катэтар.
***