Паводле інфармацыі Еўрарадыё, на адзёр захварэў малады чалавек, які на мінулым тыдні вярнуўся з турыстычнай паездкі ў Інданезію. У цяперашні час ён шпіталізаваны. Санэпідэмстанцыя горада Мінска адпрацоўвае кантакты нешчаслівага турыста.

Адзёр — смяротная хвароба. Яна з'яўляецца адной з самых заразных вірусных інфекцый, крыніцай якой з'яўляецца хворы чалавек. Перадача інфекцыі ажыццяўляецца паветрана-кропельным шляхам. Як правіла, хвароба працякае цяжка: з высокай тэмпературай, кашлем, шырокім сыпам і кан'юктывітам.

Лічыцца, што ў Беларусі адзёр пераможаны. У верасні 2016 года наша краіна атрымала сертыфікаты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб дакументальна засведчанай элімінацыі [знікненні выпадкаў захворвання на вялікай тэрыторыі. — Еўрарадыё] адру і краснухі. Тым не менш час ад часу ў Беларусі адзначаюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на адзёр.

У 2016 годзе такіх выпадкаў было зафіксавана 133, аднак толькі дзесяць хворых былі грамадзянамі нашай краіны. У чэрвені 2017 года медыкі давалі справаздачу, што за 5 месяцаў зафіксавалі толькі адзін выпадак адзёру.

Адзіны спосаб абароны ад адзёру — вакцынацыя. Па стане на сярэдзіну ліпеня 2017 года ў Беларусі вакцынацыю супраць адру прайшло 98% насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру