Віленская мэрыя з 28 кастрычніка абмяжуе рух пешаходаў і веласіпедыстаў ля паўднёва-ўсходняга схілу гары Гедыміна — з боку вуліцы Барбары Радзівіл. Такая мера будзе ўведзена па просьбе Літоўскага нацыянальнага музея, паведамляе агенцтва delfi.lt.

Фота Delfi / Karolina Pansevič.

Фота Delfi / Karolina Pansevič.

Акрамя таго, будзе забаронены рух пешаходаў і веласіпедыстаў па алеі К.Шкірпы ўздоўж ракі Віленкі. Па алеі зможа рухацца толькі спецтранспарт, людзі, што жывуць і працуюць на гэтай тэрыторыі, паведаміла мэрыя.

Работы па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна пачаліся пасля таго, як на заходнім схіле сфармаваўся апоўзень. У сувязі з гэтым Віленскае гарадское самакіраванне абвясцілі надзвычайную сітуацыю.

З Вільні паведамляюць, што пасля дажджоў з'явіліся трэшчыны і на гары Трох Крыжоў. Прычынай ссоваў зямлі тут таксама паслужыла, імаверна, высяканне кустоўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0