Расійскія СМІ паведамляюць, што ў Смаленскай вобласці асуджаны грамадзянін Беларусі, які спрабаваў даць хабар супрацоўніку ФСБ Расіі. Беларус з’яўляецца дырэктарам камерцыйнай кампаніі, якая займаецца перавозкамі. У Расію яны везлі яблыкі з Еўрасаюза, які падпадаюць пад расійскія санкцыі.

Аднак у дакументах на перавозку значыліся зусім не яблыкі, а вінны газаваны напой, які ўвозіць у Расію можна. У выніку фуру затрымалі недалёка ад трасы М-1 «Масква — Брэст». Дырэктар, калі даведаўся пра затрыманне, прапанаваў супрацоўнікам ФСБ хабар у памеры 10 тысяч еўра. Праз некалькі дзён беларус быў затрыманы расійскімі сілавікамі пры спробе дачы хабару. У выніку ён ва ўсім прызнаўся.

У выніку грамадзянін Беларусі асуджаны па артыкуле 291 ч.4 КК РФ («Дача хабару ў буйным памеры). Суд прысудзіў яму штраф у памеры 1 мільёна расійскіх рублёў. Гэта каля 35 тысяч беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?