Міжнародны рэйтынг кінафільмаў, складзены парталам ranker.com, вызначыў фільмы, якія гледачы гатовыя пераглядаць у любы час дня і ночы. Падборка сапраўды атрымалася нядрэнная.

Першае месца занялі адразу тры фільмы, якія складаюць трылогію «Назад у будучыню»». Гісторыі аб падарожжах у часе Дока і Марці выходзілі на экраны ў 1985, 1989 і 1990 гг. І хоць з моманту іх прэм'еры прайшло амаль тры дзясяткі гадоў, цікавасць да стужак не вычэрпваецца.

Падобны энтузіязм выказваюь гледачы у адносінах яшчэ адной трылогіі — «Уладара пярсцёнкаў». Кінасага і эпічныя бітвы нікога не пакідаюць абыякавым.

Далей ідуць усе варыяцыі «Парку Юрскага перыяду», пачынаючы з першага фільма 1993 года і заканчваючы абнаўленнем 2015 года.

Часта, пераключаючы каналы, гледачы спыняюцца і на яшчэ на адной стужцы Роберта Земекіса — «Форэст Гампе» з Томам Хэнксам у галоўнай ролі. Крыху адсталі ад яго усе джэдаі і іх антаганісты з «Зорных войнаў» (якія папоўніліся за апошнія гады яшчэ дзвюма стужкамі).

Нікога не здзівяць і яшчэ тры любімыя франшызы — «Індыяна Джонс», «Адзін дома» і «Тэрмінатар» (асабліва другі).

Адзначым таксама «Дзень сурка», «Уцёкі з Шоўшэнка», «Цёмны рыцар», «Гары Потэр», «Матрыца», «Моцны арэшак», «Людзі ў чорным» і першыя фільмы «Піратаў Карыбскага мора».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0