Падчас правядзення жывой трансляцыі ў Інстаграме любы карыстальнік можа запрасіць любога, хто глядзіць гэтую трансляцыю. У гэтым выпадку экран дзеліцца напалову, а вачам гледачоў паўстае нешта накшталт канферэнцыі ў скайпе.

Пры гэтым стваральнік трансляцыі можа як выдаляць партнёраў з эфіру калі заўгодна, так і запрашаць новых.

Можна выказаць здагадку, што гэтай функцыяй будуць актыўна карыстацца вядомыя блогеры для манетызацыі сваіх жывых эфіраў: дастаткова будзе пералічыць на рахунак блогера пэўную суму, і той пусціць вас у свой эфір на некаторы час, што можна будзе выкарыстаць для рэкламы.

Падобныя спосабы манетызацыі жывых эфіраў ужо існуюць у Ютубе: за пэўныя грошы (часта гэта называюць «данаты» ад анг. donate — ахвяраваць) на экране з трансляцыяй адлюстроўваецца любое рэкламнае паведамленне або бягучы радок. Так, расійскі блогер Wylsacom падчас сваіх трансляцый, на якіх ён па-руску каментуе рэгулярныя прэзентацыі кампаніі Apple, за 2 гадзіны эфіру атрымлівае па некалькі сотняў рэкламных паведамленняў. Мінімальны кошт аднаго паведамлення падчас апошняга такога эфіру складаў 5000 расійскіх рублёў (170 беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?