Прадстаўнікоў Меджліса крымскататарскага народа Ахтэма Чыйгоза і Ільмі Умерава, асуджаных у акупаваным Крыме, выдалі турэцкаму боку. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў.

Паводле яго слоў, Чыйгоза і Умерава спачатку прывезлі ў Сімферопаль, затым самалёт забраў іх у Анапу, адкуль самалёт з прадстаўнікамі Меджліса крымскататарскага народа адправіўся ў Анкару.

Джамілёў дадаў, што гэтая выдача стала магчымай дзякуючы дамоўленасці, дасягнутай падчас візіту прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ва Украіну.

Як вядома, 11 верасня расійскі суд у анексаваным Крыме прысудзіў Ахтэма Чыйгоза да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго абарона падала дзве апеляцыі на гэта рашэнне суда.

Расейскія ўлады акупаванага Крыма абвінавачвае яго ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

27 верасня Сімферопальскі раённы суд вынес прысуд па справе Ільмі Умерава і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі-пасялення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0