Запіска Альберта Эйнштэйна, якая ўтрымлівае рэцэпт шчаслівага жыцця, прададзеная на аўкцыёне ў Іерусаліме за 1,56 млн даляраў, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

Аўтар тэорыі адноснасці ў 1922 годзе чытаў лекцыі ў Японіі, калі яму была прысуджаная Нобелеўская прэмія. Калі да яго ў нумар пастукаўся кур'ер з пасылкай, у Эйнштэйна не аказалася грошай на чаявыя. Замест гэтага ён аддаў кур'еру лісток з нататніка з лагатыпам гатэля Imperial Hotel Tokyo і сказаў, што, калі пашанцуе, гэтая запіска акажацца нашмат больш каштоўнай, чым чаявыя.

Getty

Getty

На лістку рукой знакамітага фізіка было напісана па-нямецку: «Спакойнае і сціплае жыццё прынясе больш шчасця, чым пагоня за поспехам і пастаянны неспакой, які яе суправаджае».

Другая запіска, напісаная Эйнштэйнам у той жа час, абвяшчае: «Дзе ёсць воля, там ёсць і спосаб». Яна была прададзеная за 240 тысяч даляраў, паведаміў аўкцыённы дом «Вінэрс».

Выніковая цана двух лотаў аказалася значна вышэйшай за чаканую, заявіў прадстаўнік «Вінэрс». Па яго словах, адну з запісак купіў нейкі еўрапейскі грамадзянін, які пажадаў застацца невядомым.

А выставіў на продаж запіскі пляменнік кур'ера, які атрымаў іх ад Альберта Эйнштэйна.

Знакамітыя парады Альберта Эйнштэйна:

  • Каб вырашыць праблему, трэба змяніць ход думак, які прывёў да яе.
  • Сапраўдная прыкмета інтэлекту — не веданне, а ўяўленне.
  • Мы ўсё яшчэ не ведаем і тысячнай працэнта ўсяго, што явіла нам прырода.
  • Калі вы фліртуеце з прыгожай дзяўчынай, гадзіна здаецца секундай. Калі вы сядзіце на распаленай печы, секунда здаецца гадзінай. У гэтым заключаецца адноснасць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0