1. Чан'э-5
Калі: 30 лістапада 2017 года
Тут і ніжэй малюнкі: NASA
Кітайскае нацыянальнае касмічнае агенцтва ўжо зусім хутка прыступіць да выканання касмічнай місіі «Чан'э-5», мэта якой заключаецца ў адпраўцы касмічнага апарата да Месяца. Асноўная задача — ажыццяўленне мяккай пасадкі побач з месяцовым вулканічным утварэннем і збор узораў месяцовага грунту з глыбіні каля двух метраў пад паверхняй спадарожніка. Як толькі патрэбныя ўзоры будуць атрыманыя, іх даставяць на пакінуты на арбіце Месяца касмічны апарат, а затым прывязуць на Зямлю для аналізу.
2. InSight
Калі: 5 траўня 2018 года
Мэтай адпраўкі амерыканскім касмічным агенцтвам пасадачнага модуля InSight на Марс з'яўляецца вывучэнне на працягу 720 дзён унутранага складу Чырвонай планеты для атрымання больш поўнай карціны пра тое, якія працэсы сфармавалі яе ўнутраную будову шмат мільярдаў гадоў таму.
3. Parker Solar Probe
Калі: ліпень 2018 года
Праграма Сонечнага зонда ставіць за мэту адпраўку касмічнага апарата на адлегласць да дзесяці сонечных радыусаў ад самой зоркі, што нашмат бліжэй, чым усе апараты, якія калі-небудзь туды накіроўваліся. Такая блізкая адлегласць ад зоркі дазволіць зонду сабраць беспрэцэдэнтныя дадзеныя аб актыўнасці свяціла і, магчыма, нават стварыць на базе гэтых дадзеных прагноз патэнцыйных катастрафічных змяненняў надвор'я, якія могуць чакаць нас у будучыні.
4. Касмічны тэлескоп імя Джэймса Уэба
Калі: пачатак 2019 года
Тэлескоп імя Джэймса Уэба, які ўяўляе з сябе значна палепшаны касмічны тэлескоп «Хабл», што ўжо дажывае свой век, абсталяваны 6,5-метровым модульным люстрам. Ён будзе запушчаны з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне. Адзін з навуковых інструментаў гэтага касмічнага тэлескопа мае мноства аптычных затвораў, якія дазваляюць яму весці адначасовае назіранне за дзясяткамі розных касмічных аб'ектаў.
5. Europa Clipper
Калі: прыкладна 2025 год
Праграма будзе заключацца ў вывучэнні спадарожніка газавага гіганта Юпітэра — Еўропы — на прадмет наяўнасці прыкметаў жыцця. Чакаецца, што касмічны апарат зробіць 45 поўных абаротаў вакол таямнічага спадарожніка, чыя паверхня складаецца з лёду і з'яўляецца адной з самых гладкіх у Сонечнай сістэме: на ёй вельмі мала кратараў, але шмат расколін. Гладкасць паверхні прывяла да гіпотэзы, што пад ёй знаходзіцца вадзяны акіян, у якім не выключаецца наяўнасць мікраскапічнага жыцця.