У наступныя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў межах Беларусі, а таксама ў міжнародных зносінах, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

У міжнародных зносінах прызначаныя дадатковыя цягнікі № 801/802 Мінск—Вільня—Мінск, якія будуць курсаваць 6 і 7 лістапада. Час адпраўлення цягніка № 801 з Мінска ў 8.10, час прыбыцця ў Вільню — 10.55 (па мясцовым часе). У зваротным кірунку цягнік № 802 будзе адпраўляцца з Вільні ў 20.08 (па мясцовым часе) і прыбываць у Мінск у 00.50.

Унутры Беларусі 4 лістапада прызначаныя дадатковыя цягнікі:

  • № 642 Мінск—Гомель. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.01, час прыбыцця ў Гомель — 23.35.
  • № 663 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.28, час прыбыцця ў Брэст — 23.24.
  • № 639 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 15.15, час прыбыцця ў Брэст — 19.50.
  • № 645 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 19.03, час прыбыцця ў Брэст — 23.36.
  • № 712 Брэст—Мінск. Час адпраўлення цягніка з Брэста — 15.50, час прыбыцця ў Мінск — 19.30.
  • № 711 Мінск—Брэст. Час адпраўлення з Мінска — 20.07, час прыбыцця ў Брэст — 23.45.

Таксама на 7 лістапада прызначаны 4 дадатковых цягніка:

  • № 642 Камунары—Мінск. Час адпраўлення са станцыі Камунары — 14.50, час прыбыцця ў Мінск — 21.22.
  • № 664 Брэст—Мінск. Час адпраўлення з Брэста — 16.40, час прыбыцця ў Мінск — 20.40.
  • № 717 Гомель—Мінск. Час адпраўлення з Гомеля — 10.53, час прыбыцця ў Мінск — 14.02.
  • № 654 Козенкі—Мінск. Час адпраўлення са станцыі Козенкі — 16.03, час прыбыцця ў Мінск — 21.21.

Больш падрабязную інфармацыю аб назначаных дадатковых цягніках можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?