Украінская чыгунка плануе запусціць хуткасны цягнік Кіеў—Гомель для паляпшэння чыгуначных зносін з Беларуссю. Пра гэта заявіў в. а. старшыні праўлення Украінскай чыгункі Яўген Краўцоў падчас пасяджэння ўрада, паведамляе УНІАН.

«З 10 снежня гэтага года мы плануем укараніць новы графік руху пасажырскіх цягнікоў. Ужо пілотна мы запусцілі некалькі новых кірункаў, напрыклад Адэса—Пярэмышль. А ў гэтую нядзелю будзе запушчаны цягнік Адэса—Львоў. Плануецца працягнуць працу па запуску міжнародных зносін. Мы плануем запусціць 10 снежня новы кірунак Кіеў—Вена… У перспектыве мы глядзім на кірунак Мукачава—Будапешт вузкай каляінай, а таксама цягнік Кіеў—Мінск—Вільня—Рыга—Талін. Акрамя гэтага, хуткасны цягнік Кіеў—Гомель на працягу 2018-2019 года для зносін з Беларуссю», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0