У інтэрвію нямецкай газэце Sueddeutsche Zeitung прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус выказаў думку, што Расея хоча вярнуць яго краіну ў сваю сфэру ўплыву.

Непакоіцца ён і пра прамую інтэрвэнцыю Расеі.

Расейцы захочуць перадусім Крым, затым тры балтыйскія краіны, і нарэшце — Закаўказьзе, ‑‑ кажа Адамкус.
«Калі б вар’яты ў Расеі хацелі на нас напасьці, яны б маглі зрабіць гэта за некалькі хвілін»,
сказаў ён. Разам з тым прэзыдэнт Літвы выказаў надзею, што сьвет гэтаму будзе процістаяць.

Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць рэальныя прыкметы таго, што Расея хоча накласьці руку на краіны Балтыі, Адамкус заявіў, што не сумняецца, што Расея жадае мець іх у сваёй сфэры ўплыву. Але дзеля гэтага будуць выкарыстоўвацца не ваенныя, а энэргетычныя захады.

«Яны паспрабуюць зламіць нас эканамічна, каб мы сталі часткай расейскай эканомікі. Яны будуць спрабаваць узяць у свае рукі нашу эканамічную і палітычную сыстэму», ‑‑ сказаў Адамкус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?