Прыхільнікі незалежнасці святкуюць каля будынка парламента. Фота Ройтэрз.

Прыхільнікі незалежнасці святкуюць каля будынка парламента. Фота Ройтэрз.

Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі, паведамляе ВВС. 

За незалежнасць прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць выступілі 10, яшчэ двое ўстрымаліся.

Прэм'ер Іспаніі Мар'яна Рахой ужо заявіў, што законнасць у Каталоніі будзе адноўленая. «Я заклікаю ўсіх іспанцаў захоўваць спакой», — напісаў ён у твітары.

Напярэдадні прэзідэнт Каталоніі Карлес Пучдэмон адмовіўся ад патрабавання Мадрыда правесці датэрміновыя выбары.

Паводле яго слоў, ён не змог атрымаць ад урада Іспаніі дастатковыя гарантыі таго, што гэты крок прадухіліць увядзенне ў Каталоніі наўпростага праўлення з Мадрыда.

Урад Іспаніі збярэцца на пазачарговае пасяджэнне ў 18.00 мясцовага часу, каб прыняць рашэнне аб увядзенні прамога кіравання ў аўтаномнай Каталоніі.

«Іспанія - сур'ёзная дзяржава і вялікая нацыя, і мы не пацерпім спробаў купкі людзей паквапіцца на нашу канстытуцыю», — сказаў Рахой.

Акцыі найбуйнейшых банкаў Каталоніі рэзка ўпалі ў пятніцу пасля абвяшчэння незалежнасці парламентам аўтаноміі.

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што Іспанія «застаецца адзіным суразмоўцам» для ЕС.

«Для ЕС нічога не змянілася. Іспанія застаецца нашым адзіным суразмоўцам. Я спадзяюся, што іспанскі ўрад аддасць перавагу сіле аргументаў, а не сіле як аргументу», — напісаў Туск у твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0