Прэм'ер-міністр Іспаніі Мар'яна Рахой выступае па тэлебачанні, паведамляе ВВС. Ён абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дамагчыся прызнання каталонскай дэкларацыі незалежнасці незаконнай.

Рахой таксама абвясціў аб роспуску каталонскага парламента і прызначэнні новых выбараў у аўтаноміі на 21 снежня. Ён падкрэслівае, што прамое кіраванне закліканае не пазбавіць Каталонію аўтаноміі, а «аднавіць нармальнасць».

Урад Іспаніі прыняў рашэнне аб зняцці з пасад і многіх іншых каталонскіх афіцыйных асоб. Звольненыя ўсе члены аўтаномнага ўрада (Жэнералітата) Каталоніі. Зняты з пасады начальнік каталонскай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0