Вынесены прысуд маладому чалавеку, які ў ліпені абстраляў тралейбус ў Гродне з пнеўматычнай зброі, паведамілі БелТА ў пракуратуры горада.

Жыхару Гродна прызначаны год пазбаўлення волі з умовай, што пакаранне не будзе прымяняцца, калі ў названы тэрмін абвінавачаны будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі і выплаціць кампенсацыю ў 80 базавых велічынь у даход дзяржавы.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 28 ліпеня. Тралейбус рухаўся па горадзе, калі прагучалі хлапкі, характэрныя для пнеўматычнай зброі. У гэты момант міма праносіўся легкавы аўтамабіль цёмнага колеру. Менавіта з яго і стралялі. У выніку шкло ў канцы салона аказалася пабітым. Сярод пасажыраў пацярпелых не было.

Знайсці падазраванага ўдалося дзякуючы званку аднаго з жыхароў горада. Затрыманы малады чалавек 1995 года нараджэння. Той ноччу ён разам з прыяцелямі катаўся на машыне бацькі. За руль пасадзіў сябра, бо сам быў п'яны. З газавага ТТ ён абстраляў тралейбус, аўтазапраўку, некалькі ліхтароў і білбордаў.

Калі хлопец даведаўся, што яго шукаюць, пазбавіўся ад зброі, выкінуўшы яго ў раку, а машыну аддаў у рамонт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0