Трагедыя здарылася ў Брэсцкім палацы водных відаў спорту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, васьмігадовы хлопчык плаваў у басейне, пасля чаго адправіўся ў трэнажорную залу, паведамляе brestcity.com. Што менавіта стала прычынай трагедыі, пакуль невядома.

Супрацоўнікі спарткомплекса спрабавалі на месцы аказаць дапамогу, выклікалі «хуткую». На жаль, хлопчыка выратаваць не ўдалося. У рэанімацыі дзіця памерла.

Па факце смерці хлопчыка праводзіць праверку Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0