Сёння ў Мінску адбыўся справаздачна-выбарчы з'езд Таварыства беларускай мовы. Дэпутат палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змяніла на пасадзе старшыні гэтай грамадскай арганізацыі Алега Трусава.

Кандыдатуру Анісім падтрымалі 87 дэлегатаў з 92. Іншых кандыдатаў на пасаду не было.

Ва ўступнай прамове Алена Анісім заклікала рабіць усё магчымае для таго, каб беларуская мова стала дзяржаўнай не толькі фармальна, але і па сутнасці. 

Алег Трусаў стаў ганаровым старшынём ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0