Раман Мянцюк быў экстрадаваны ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары №1 у Менску, паведамляе Інтэрфакс.

Нагадаем, што Раман Мянцюк лічыцца вінаватым у здарэньні на трасе Мікашэвічы — Менск (за восем кілямэтраў ад сталіцы), што адбылося 2 сакавіка 2008 году. Тады супрацоўнікі ДАІ, імкнучыся перагарадзіць дарогу п'яному Менцюку, які ляцеў на аўтамабілі з хуткасьцю 160 км/г у бок сталіцы, зрабілі наі трасе ланцуг з аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі.

Ад сутыкненьня «Гальфа» Менцюка з машынамі пацярпелі 5 чалавек. Менцюк не затрымліваўся, і празь некаторы час зьнік у Расеі. Пазьней ён аб'яўлены ў міжнародны вышук, і быў затрыманы 8 ліпеня ў Маскве ў заапарку.

Арганізатары «жывога шчыту» супрацоўнікі ДАІ Генадзь Дарагупец і Аляксей Ліхтаровіч. Яны атрымалі два гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?