Офіс незалежнай газеты «Брестскій курьер» днямі ў другі раз за апошнія два тыдні быў залеплены агітацыйнымі налепкамі «Байкот». У адказ галоўны рэдактар выдання Мікалай Аляксандраў напісаў заяву ў міліцыю.

Як ён распавёў, пакуль ніякіх дзеянняў міліцыянты не распачыналі і пратакол не складалі.

«Нам цяпер належыць пераробліваць казырок, траціць грошы, таму што гэтыя налепкі так добра налепленыя і аддзіраюцца разам з плёнкай, якой пакрыты казырок.
Акрамя таго яны заляпілі нашу шыльду. Яе давядзецца пераробліваць».

Калі справа дойдзе да суда, то паводле слоў Аляксандрава, ад распаўсюджвальнікаў налепак яны будуць патрабаваць толькі кампенсацыі рамонту шыльды і казырка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?