На XIII летніх Паралімпійскіх гульнях у Пекіне разыграны ўсе 472 камплекты ўзнагарод. Яны дасталіся спартсменам 76 краін.

Беларусь заняла 21‑е месца па якасці медалёў і 25‑е — па колькасці. На яе рахунку 5 залатых, 7 сярэбраных і 1 бронзавая ўзнагарода — усяго 13.

Залатыя медалі на рахунку плыўцоў Дзмітрыя Салея (100 м батэрфляем), Рамана Макарава (100 м батэрфляем) і Сяргея Пунько (400 м вольным стылем), лёгкаатлеткі Тамары Сіваковай у кіданні дыска, а таксама ў велатандэма Ірына Фядотава — Алена Драздова ў гонцы на 72,6 км.

«Серабро» ў С.Пунько (100 м брасам і 100 м батэрфляем), Людмілы Ваўчок у акадэмічным веславанні, Тамары Сіваковай у штурханні ядра, Вольгі Зінкевіч у скачках у даўжыню, Мікалая Без’язычнага ў фехтаванні на шпагах і ў Ірыны Фядотавай — Алены Драздовай у гонцы на 24,8 км.

Бронзавы медаль заваяваў плывец Уладзімір Ізотаў (100 м брасам).

Чатыры гады таму на Паралімпіядзе ў Афінах беларускія спартсмены‑інваліды заваявалі 29 медалёў (10, 12, 7) і занялі 19‑е месца ў агульным заліку па якасці ўзнагарод.

Дзясятка найлепшых:

1. Кітай — 89 залатых, 70 сярэбраных, 52 бронзавыя ўзнагароды (ўсяго 211)
2. Вялікабрытанія — 42, 29, 31 (102)
3. ЗША — 36, 35, 28 (99)
4. Украіна — 24, 18, 32 (74)
5. Аўстралія — 23, 29, 27 (79)
6. ПАР — 21, 3, 6 (30)
7. Канада — 19, 10, 21 (50)
8. Расія — 18, 23, 22 (63)
9. Бразілія — 16, 14, 17 (47)
10. Іспанія — 15, 21, 22 (58)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?