Чарга за гарызонт, і ня думае, нягледзячы на холад, разыходзіцца.
Сёй-той, хто мае грошы, бярэ білеты на матч Беларусь -- Англія. Тут квіткі сягаюць 70 тыс. рублёў.
Настрой у заўзятараў паганы.
Нагадаем, што ўчора ў менскія касы паступілі квіткі па 5 тыс. рублёў (за вароты).
Большая частка квіткоў, як вынікае з аб'яваў у касах, мае быць рэалізавана ў Барысаве (туды ехаць маршруткай ад аўтавакзалу "Маскоўскі" 50 хвілін) і празь фірму "АБФФ-Путешествіе", працоўныя калектывы, перадавікоў вытворчасьці, ударнікаў БРСМ і проста харошых людзей.
***
Матч БАТЭ -- Ювэнтус пройдзе ў Менску 30 верасьня. Наступны хатні паядынак барысаўскага клюбу -- 5 лістапада. У Менску БАТЭ згуляе з "Зенітам". 25 лістапада матч на "Дынама" з "Рэалам".
Сёньня з каралеўскім клюбам БАТЭ гуляе ў Мадрыдзе.