Найпапулярным імем сярод немаўлят, народжаных у 2007 годзе ў сталіцы Бэльгіі і Эўразьвязу было Мухамэд. Пра гэта паведаміла бэльгійскае бюро статыстыкі.

Хоць па ўсёй Бэльгіі імя Мухамэд заняла толькі сёмае месца, але тое не закодзіла яму апярэдзіць традыцыйна бэльгійскіх Маціса (Matthys) і Гуга (Hugo).

З часоў Другой Сусьветнай вайны ў Бэльгію прыбывае шмат імігрантаў, збольшага з краінаў Паўночнай Афрыкі, а ладная іх частка пасялілася ў партовым Антвэрпэне і сталічным Брусэлі.

Цікава, што тым жа часам у мусульманскім Іране ў гіт‑парадзе самых папулярных імёнаў, якія даваліся народжаным хлопчыкам, імя Мухамэд пасьля шматгадовага лідэрства сёлета апынулася толькі на шостым радку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?