Сёньня, 24 траўня, Нацыянальны банк увёў у абарачэньне памятныя манэты сэрыі «Гарады Беларусі», прысьвечаныя Гомелю. Срэбная мае вартасьць 20 рублёў, пробу сплаву 925 і важыць 33,63 грамы. Намінал медна-нікелевай – 1 рубель, а маса – 14,35 г.
На адваротным баку манэтаў у цэнтры разьмешчаны рэльефны відарыс Гомельскага палацу з карціны А. Ідзкоўскага, а справа ўверсе – рэльефная выява гарадзкога герба.
Набыць манэты можна ў Менску на вуліцы Талстога, 6 і Каліноўскага, 72а. Срэбная каштуе 58 180 рублёў, медна-нікелевая – 6 730.
Тацяна Гацура
0
0
0
0
0
0