История имперских отношений: беларусы и русские. 1772—91г. Сост. Тарас А.Е. —Смоленск: Книжный клуб «Посох», 2008. — 608 ст. 150 экз.

Гэта трэці публіцыстычны паход на Маскву. Першыя два — «Письмо к русскому другу» Каўкі і «Русская книга» Дубаўца да мэты не дайшлі — былі спажытыя на месцы беларускімі элітамі. Спадзяемся, гэтым разам дапне.

Мэта ўсіх такіх паходаў — папулярна, русским языком, растлумачыць інтэлектуалу з сумежнай краіны, што такое Беларусь, хто такія беларусы, адным словам, адказаць на пытаньне ўсходніх суседзяў «А хто там і дзе?» Для нашага ж чытача — добра вядомыя выкладкі добра вядомых аўтараў.

Зь недахопаў — трошачкі бянтэжыць тэндэнцыйнасьць высновы, якая ня надта стасуецца з асноўнымі тэкстамі. Варта быць навуковейшым — Масква сьлязам ня верыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?