Урад Францыі і прадстаўнікі палітычных партый французскай заморскай тэрыторыі Новая Каледонія прыйшлі да пагаднення па пытанні аб правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці. Пра гэта паведамляе France 24.

Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп адзначыў, што пагадненне дасягнута па «прынцыповых пытаннях» правядзення плебісцыту ў лістападзе 2018 года. «У нас з гэтага часу ёсць палітычнае пагадненне, і, можа быць, больш за тое — яшчэ і давер. Гэта, прынамсі, важна», — сказаў кіраўнік урада.

Новая Каледонія абвешчана Францыяй сваёй тэрыторыяй у 1853 годзе. У 1946 г. яна атрымала статус заморскай тэрыторыі.

У 1988 годзе атрымала асаблівы статус згодна з Матыньёнскім пагадненнем. На дадзены момант метраполія кантралюе пытанні абароны, грашовай эмісіі, правасуддзя і ўнутранай бяспекі.

Насельніцтва Новай Каледоніі складае 278 тыс. чалавек. Французскія кампаніі здабываюць тут золата, нікель, кобальт, марганец, жалеза, хром, свінец і іншыя металы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0