Фота: University of Zurich
Арангутаны з'яўляюцца аднымі з самых блізкіх родзічаў чалавека, чые продкі, як мяркуецца, аддзяліліся ад агульнага дрэва эвалюцыі вышэйшых прыматаў прыкладна 15 мільёнаў гадоў таму.
Чатыры гады таму, паведамляецца ў часопісе, жыхары паўночнай часткі выспы Суматра прынеслі ў лагер навукоўцаў парэшткі аднаго з арангутанаў, што пражываюць на тэрыторыі правінцыі Тапанулі, дзе нядаўна была знойдзена новая калонія, як меркавалася, ужо вядомага віда.
Калі ж навукоўцы ўбачылі ягоны чэрап, яны заўважылі, што той прыкметна адрозніваецца па сваёй форме, памерах і структуры ад вядомых. Гэта наштурхнула іх на думку, што дадзены прымат і калонія, у якой ён жыў, маглі быць прадстаўнікамі асобнага віду арангутанаў. Пасля праведзеных даследаванняў гэтыя здагадкі пацвердзіліся.
Лес на поўначы Суматры пастаянна высякаецца браканьерамі, і адмова ад барацьбы з імі прывядзе да поўнага знікнення гэтага віду прыматаў, заключаюць заолагі.