У Беларусі пройдуць парламенцкія слуханні па праблемах адукацыі, дзе абмяркуюць і тое, якімі будуць гімназіі і як туды будуць паступаць.

— Усе, хто жыве ў нашай краіне, ведае, што цяпер ідзе дыскусія аб адукацыі. У першую чаргу гэта пытанне аб гімназіях, — распавёў дэпутат, старшыня камісіі па адукацыі парламента Ігар Марзалюк, выступаючы на КЭФ-2017, піша Tut.by.

Дэпутат, які быў адзіным прадстаўніком афіцыйных уладаў падчас абмеркавання сістэмы адукацыі на канферэнцыі, не стаў хаваць: перад КЭФ ён сустракаўся з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам — «удакладнялі пазіцыі».

Ігар Марзалюк паведаміў, што раней наша краіна развівалася паводле нямецкай адукацыйнай мадэлі, дзе прынятая ранняя спецыялізацыя гімназіяў.

— А цяперашні міністр адукацыі, якога некаторыя называюць чырвоным (быў кіраўніком кампартыі), фанацее ад фінскага і эстонскага вопыту (гімназіі ў Эстоніі арганізаваны пасля 9 класа). І бачыць ідэальную мадэль адукацыі такой, якая яна ёсць у гэтых краінах. З гэтым звязана ў тым ліку і спроба адмовіцца ад экзаменаў у гімназіі пасля чацвёртага класа.

Па словах Ігара Марзалюка, міністэрства падрыхтавала нарматыўна-прававы акт па гімназіях:

- Яны захаваюцца, яны не будуць тым жа, што ёсць звычайныя школы. Але экзаменаў у гімназіі не будзе. У школах з'явяцца гімназічныя класы, але гэта не значыць, што яны будуць ўсюды - толькі там, дзе будзе адпаведная кваліфікацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0